Вы зайшлі на старонку Сярэднявечнага Вулічнага Тэатра “Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза”
зь Менску, Беларусь.
Зроблены сайт для ўсіх, хто цікавіцца беларускай
культурай, гісторыяй і тэатрам, рыцарскім рухам,
фальклорам, танцамі.
А таксама для зацікаўленых
асобаў: прадзюсараў, арганізатараў фэстаў.
Ну і,
вядома, для нашых аматараў, знаемых і сяброў – тых,
хто нас ведае, і, спадзяемся, любіць.
Тут Вы знойдзеце інфармацыю аб дзейнасці Тэатра,
аб рэпертуары, характары і накірунках працы "Дзейнасць";
зможаце больш даведацца аб Тэатры "Пра нас",
нашых акторах "Трупа",
нашых планах на бліжэйшы час "Галоўная",
нашых гастролях і выступах "Гастролі",
пачытаць "Артыкулы" пра наш Тэатр ;
пазнаеміцца з іншымі "Праектамі" Тэатра: Мінскай Школай Народных Танцаў Свету, Школай Ірлянцкага танца, Школай агневага перфомансу, Форум-тэатрам;
паглядзець нашыя фота і відэа "Галерэі";
пазнаеміцца з тэматычнымі "Спасылкамі";
знайсці "Кантакты" Тэатра, калі захочаце
запрасіць нас на Вашыя фестывалі, святы, карпаратыўныя вечары, вяселле;
і, канешне, паразмаўляць з намі ў нашай гасцеўне "Размовы".
Калі вы маеце нейкія пытаньні, можаце
задаваць іх адразу на е-мэйл
fireshow@tut.by альбо на тэлефоны +37529 507 62 63, +37529 685 03 74.
Дзякуй вам!
З павагай,
Дырэктар тэатру Аляксей "Бекар" Бурнасенка
і арт-дырэктар тэатру Аннушка Несцерава.
Нашыя апошнія навіны
28.01.2012 - каардынацыя выставы "Беларуская дуда" і танцавальная вечарына ў г.Гродна (у рамках праекта "Тыдзень дударскай музыкі ў Беларусі" пры пры падтрымцы Амбасады ЗША)
27.08.2012 - каардынацыя выставы "Беларуская дуда" у г.Бярэсце (у рамках праекта "Тыдзень дударскай музыкі ў Беларусі" пры пры падтрымцы Амбасады ЗША)
26.01.2012 - канцэрт "Старажытная зямля: Легенды ВКЛ": малая заля к/з Мінск (у рамках праекта "Тыдзень дударскай музыкі ў Беларусі" пры пры падтрымцы Амбасады ЗША)
20.01.2012 - каардынацыя выставы "Беларуская дуда" і танцавальная вечарына ў г.Магілеве (у рамках праекта "Тыдзень дударскай музыкі ў Беларусі" пры пры падтрымцы Амбасады ЗША)
12.01.2012 - каардынацыя выставы "Беларуская дуда" і танцавальная вечарына ў г.Браславе
(у рамках праекта "Тыдзень дударскай музыкі ў Беларусі" пры пры падтрымцы Амбасады ЗША)
09.01.2012 - каардынацыя выставы "Беларуская дуда" і танцавальная вечарына ў г.Віцебске (у рамках праекта "Тыдзень дударскай музыкі ў Беларусі" пры пры падтрымцы Амбасады ЗША)
01.01.2012 - танцавальная падтрымка на Дударскім канцэрце ў г.Ракаве (у рамках праекта "Тыдзень дударскай музыкі ў Беларусі" пры пры падтрымцы Амбасады ЗША)
15.11.2011 - творчая сустрэча з нашым дырэктарам Бекарам і прэзентацыя яго перашага сольнага дыска "Варган" (Мінск, Беларусь)
30.10.2011 - Агнёвы спектакль "Алхімік" для ўсіх, святкуючых Хэлоуін у Мінску: парк каля ст.м.Першамайская, 18.30 (Беларусь)
29.10.2011 - Арабская пастаноўка з гуртом Ірдарат у Рітэрбурзе на Хэлоуін, Мінск (Беларусь)
24-25.09.2011 - Фестываль вулічных тэатраў "Mozaika" у Вільне (Літва)
3.09.2011 - майстар-класы па беларускіх танцах на ярмарке этнакультур у Санкт-Пецярбургу (Расія)
26-28.08.2011 - Сярэднявечны фестываль у Хорсэнсе (Данія)